Альбом "Дорога вместе"
Случайная садюшка
Ксерокс

Нам силы экономит, нам время сберегает.
Порою даже, кажется, что это волшебство.
Альбомы, книги, ноты – он мигом размножает,
Хотя, по сути, труд его – сплошное воровство.

Будильник

Заложник часового механизма,
Он вынужден вести эту игру –
Не будучи поклонником садизма,
Нас мучить своим пеньем по утру.
Входная дверь
На незнакомцев смотрит подозрительно и косо
С одним желаньем – не пустить,
Себя захлопнуть перед носом
И нежно пальцы прищемить.
Система Orphus

3 ГIСТОРЫІ ЎЗНІКНЕННЯ І РАСПАЎСЮДЖВАННЯ ЗВАНОЎ

В. В. КАВАЛІЎ,
дацэнт кафедры методыкі музычнага выхавания і дырыжыравання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук

ЗАРАДЖЭННЕ ЗВОНАВАГА МАСТАЦТВА.

Звон — своеасаблівы феномен нацыянальнай культуры многіх народаў свету. Ён таксама, як пеўчае мастацтва, танец, жывапіс, дойлідства, рамёствы, з’яўляецца культурнай спадчынай народа.
На працягу стагоддзяў званы адыгрывалі значную ролю ў грамадскім, сацыяльным, культавым і мастацкім жыцці людзей, у тым ліку ў Расіі і Бела­русі. У многіх краінах званы лічыліся предметам нацыянальнага гонару. Асаблівае месца належала зво­ну ў жыцці славянскіх народаў як сімвалу незалежнасці і велічы дзяржавы з загадкавай з’явай, вядомай ва ўсім свеце пад назвай «руская душа».
Званы — адзін з найбольш старадаўніх музычных інструментаў. Ніхто сёння не можа з дакладнасцю сказаць, дзе і калі яны з’явіліся. Гістарычнай эпохай узнікнення званоў лічыцца бронзавае стагоддзе (VI — I стст. да н. э.). У ліку прадметаў, што выраблялі з бронзы ў гэты перыяд, — званочкі і бразготкі, якія сталі папярэднікамі цяперашніх званоў. Самыя старажытныя званочкі належаць Кітаю (XXII — XVIII стст. да н. э.). З тых часоў захаваўся бронзавы званочак вышынёй 4,5 см; знойдзены званочкі каля Ленкарані (XII ст. да н. э.) і Уладзікаўказа (XI — X стст. да н. э.), у Старажытным Егіпце і Іране (IX ст. да н. э.), Месапатаміі (IX — VIII стст. да н. э.).
Дзякуючы гандлёвым сувязям з Егіптам, краінамі Малой Азіі і Блізкага Усходу, званочкі становяцца вядомымі і ў антычным свеце. Ііснуе меркаванне, што яны маглі з’явіцца ў Еўропе і па Вялікім шаўковым шляху. Да VI — V стст. да н. э. званочкі і бразготкі ўваходзяць у жыццё старажытных яўрэяў, грэкаў, рымлян, скіфаў, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Заходняй Еўропы. Яны мелі не вельмі моцны і прыемны гук, таму іх выкарыстоўвалі ў быце, імі ўпрыгожвалі калясніцы, адзенне, танцоўшчыцы замацоўвалі іх на запясці і шчыкалатцы.
Існавала традыцыя выкарыстання званочкаў і ў рэлігійных рытуалах — ім прылічвалася магічная сіла (лячэнне, барацьба са злымі духамі, рассейванне чараўніцтва і нават павышэнне надояў). Стара­жытныя рымляне званілі пры ахвярапрынашэнні і клалі званочкі ў труну памерлых. Старажытнагрэчаскія салдаты ўпрыгожвалі імі шчыты і адносіліся да іх як да амулетаў.
Услед за званочкамі шырока распаўсюджваюцца і званы. Радзімай іх лічаць Кітай. Ужо ў эпоху Чжоу (XII — III стст. да н. э.) тэхналогія вырабу званочкаў развіваецца настолькі, што дазваляе ствараць званы памерам да 80 см, прычым з загадзя зададзенай вы­шынёй гуку. З’яўляюцца наборы храматычна настроеных званоў. У 1978 г. у правінцыі Хубай знайшлі набор з 64 званоў, які адносіцца да V ст. да н. э.
Кітайскія званы былі распаўсюджаны па ўсей Паўднёва-Усходняй Азіі (Бірма, Індыя, Штай, Карэя, Японія і г. д.). 3 цягам часу званы пачалі вырабляць вялікіх памераў. Так, у Пекіне ў канцы XIX ст. было сем званоў па 3000 пудоў кожны, у японскім горадзе Кіёта ёсць звон вагой 4865 пудоў, а ў індыйскім Менгуне — 5960 пудоў.
Вялікай папулярнасцю ў Кітаі карысталася звонавая музыка. I сёння яна суправаджае культавыя, грамадзянскія, ваенныя рытуалы і цырымоніі, гучыць у час масавых забаў. Званы адыгрываюць значную ролю ў інструментарыі традыцыйных кітайскіх аркестраў, займаюць першаступеннае месца сярод музычных інструментаў. У старажытнакітайскім трактаце «Юэцзі» («Запіскі аб музыцы») званы ўзначальвалі спіс музычных інструментаў.
Прыблізным пунктам адліку з’яўлення званоў у антычным свеце лічаць перыяд з I ст. да н. э. да II ст. н. э. Археалагічныя знаходкі паказваюць, што ў гэты час у еўрапейскіх краінах назіралася павелічэнне памераў званочкаў. Так, пад попелам Пампеі і Гер­куланума археолагі знайшлі два званочкі — 14 см і 17 см вышынёй. Вядома, што ў часы ўладарання імператара Аўгусціна ў рымскіх храмах у гонар багінь Кібелы і Празерпіны падвешвалі вялікія званы, якія выкарыстоўваліся для склікання веруючых у храм. Тут на першае месца выходзіць сігнальна-заклікальная функцыя званоў, галоўным паказчыкам якой з’яўляецца гучнасць. Таму памеры званоў пачалі павялічвацца — чым большы памер, тым мацнейшы гук і тым далей яго чуваць.

СТАНАЎЛЕННЕ ХРЫСЦІЯНСТВА I РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ЗВАНОЎ У ЗАХОДНЯЙ ЕЎРОПЕ.

Станаўленне і распаўсюджванне хрысціянскай рэлігіі ў першыя стагоддзі нашай эры садзейнічала развіццю звонавага мастацтва. Аднак хрысціянская царква не адразу прызнала мэтазгоднасць выкарыстання званоў у царкоунай службе. У гады ганення на хрысціян (I — III стст.) аб пачатку богаслужэння членаў абшчыны апавяшчалі дыяканы, якія хадзілі па хатах.
Прайшло не адно стагоддзе, перш чым званы за­нялі пачэснае месца ў жыцці хрысціянскай царквы. Да прыняцця хрысціянства званы належылі да інструментаў язычніцкіх культавых абрадаў і таму не маглі адразу перайсці на службу да новай рэлігіі.
Але калі пытанне з выкарыстаннем званоў заставалася спрэчным, то званочкі не маглі быць выключанымі з-пад увагі, паколькі яны ўпамінаюцца ў Старым Запавеце. Ужо ў пісьменнікаў II ст. званочкі выступаюць як сімвал пропаведзі Евангелля апосталамі, а пазней становяцца звыклымі на партрэтах св. Антонія (250—355 гг.).
У часы візантыйскага імператара Канстанціна Вялікага, які ўзняў хрысціянства да ўзроўню дзяржаунай рэлігіі (324—337 гг.), для абвяшчэння пачат­ку службы выкарыстоўваюць трубы, правобразамі якіх былі старазапаветныя трубы, што ўпамінаюцца на старонках Бібліі і Псалтыра. Гэты звычай захоўваўся ў некаторых манастырах да VI ст. I як водгалас старажытнай традыцыі ён дажыве да XIX ст.
У некаторых манастырах Палесціны і Егіпта манахаў на службу збіралі ўдарам малатка ў дзверы кожнай келлі. Так у хрысціянскім богаслужанні з’явіліся біла і кляпала (канец IV — пачатак V ст.).
Біла — гэга металічная або драўляная дошка, у якую стукалі спецыяльным малатком. Існавала вялікае біла, якое вешалі паблізу храма на вежы ці слупах, і малое — якое трымалі ў руцэ.
Першапачаткова білы ўваходзілі ў практыку хрысціянскага богаслужэння ў якасці аналагаў старазапаветных труб, адлюстроўваючы апакаліпсічныя ўяўленні, што былі ўласцівы ранняму хрысціянству. Так, патрыярх Сафроній Іерусалімскі (нар. 638 г.) пісаў: «Біла азначае анёльскія трубы, у якія затрубяць анёлы ў апошні дзень і гукам іх абудзяць усе народы». Далейшае развіццё сярэдневяковай сістэмы сімвалаў прыводзіць да пашыранай трактоўкі біла, звязваючы яго гук з голасам трыадзінага Бога, а само біла з сімвалам дрэва Крыжа, на якім быў распяты Хрыстос, і нават з самім Распяццем.
Пасля царкоўнага расколу ў 1054 г. ва ўсходніх абласцях былой Рымскай імперыі ўжыванне білаў для склікання веруючых у храм працягваецца. У заходніх жа абласцях пачынаюць выкарыстоўваць званы.
Працэс распаўсюджвання званоў у хрысціянскай культуры Захаду малавывучаны. Радзімай хрысціянскіх званоў лічыцца італьянскі горад Нола правінцыі Кампана, а іх стваральнікам — епіскап гэтага горада святы Понцій Міроній Паулін Міласцівы (355—431 гг.). Згодна з легендай, вяртаючыся дадому, святы Паулін прылёг адпачыць у полі, на якім раслі званочкі. У сне яму здалося, што з нябёс сышлі анёлы, яны гайдаюць званочкі, і чутны пяшчотныя і салодкія гукі. Пасля таго, як святы вярнуўся дамоў, ён загадаў майстрам адліць вялікую бронзавую копію палявой кветкі. Калі звон быў зроблены, епіскап ударыў па ім малатком, і адразу ж паліўся паўнагучны і прыемны, як голас Божы, гук. 3 гэтай пары і пачалося распаўсюджванне званоў, вядомых у Еўропе як кампаны (ад назвы правінцыі Кампана). Навука аб званах — кампаналогія.
У канцы V — пачатку VI ст. выкарыстанне зва­ноў у хрысціянскіх храмах дакументальна зафіксавана ў Італіі, краінах Паўночнай Афрыкі, якія знаходзіліся пад уладай Рыма, Галіі і Брытанскіх астравоў. Але ў Еўропе яшчэ не была распрацавана тэхналогія вырабу званоў ліццём (першыя звесткі адносяцца да канца VIII ст.). Таму званы былі малых памераў (вялікія з’явіліся у XI і XII стст., а званы ў сотні пудоў пачалі ліць толькі ў XV ст.), яны вырабляліся пры дапамозе паяння, кляпання ці кавання металу і мелі розную форму.
Афіцыйнае ўвядзенне званоў у практыку рымскай каталіцкай царквы належыць папе Сабініяну (604—606 гг.). Ён узаконіў выкарыстанне званоў для абвяшчэння богаслужэння. Дзякуючы гэтаму, званы атрымалі прызнанне і хутка разышліся па тэрыторыі Заходняй Еўропы. З VII ст. яны становяцца неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця еўрапейскага горада, а з IX ст.і еўрапейскай вёскі.
У творах хрысціянскіх багасловаў сярэднявечча звон тлумачыцца па-рознаму. Звон успрымаўся як нейкі знак, асвечаны нябачнай прысутнасцю Бо­га; голас Божы і анёльскі, які заклікае грэшнікаў на Страшны суд, а таксама як голас Неба і Царквы; го­лас прапаведніка, а самі званы - як прапаведнікі і на­ват як сам Хрыстос; сімвал Распяцця.
У Візантыі першыя званы з’явіліся толькі ў 865 г., аднак шырокага распаўсюджвання яны не ат­рымалі. Па-першае, усходнія цэрквы былі прыхільніцамі старых традыцый, у прыватнасці, там выкарыстоўваліся білы і кляпалы. Па-другое, паўплывала шматвяковая акупацыя Візантыі мусульма­намі, якія забаранялі выкарыстанне звона. Гэта прывяло да таго, што ў Балгарыі, Грэцыі, Сербіі і іншых праваслаўных краінах званы з’явіліся ў канцы XIX ст. пасля звяржэння асманскага прыгнёту.

РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ЗВАНОЎ НА РУСІ.

Разам з прыняццем хрысціянства Русь пераняла ў Візантыі выкарыстанне білаў. Гэта захоўвалася ў большасці манастыроў і храмаў Расіі да XX ст. Сёння білы выкарыстоўваюцца толькі ў некаторых ма­настырах і стараверскіх прыходах на Алтаі, у Сібіры і на Украіне.
Званы ж, на думку вучоных-кампанолагаў, прыйшлі на Русь з каталіцкага Захаду. Так, у летапісах аб гадах хрышчэння Русі і аб дзейнасці вялікага князя Уладзіміра званы не ўпамінаюцца, хоць апісваецца ўсе царкоўнае начынне, якое князь прывёз з Візантыі ў Кіеў.
Упершыню аб званах на тэрыторыі ўсходніх сла­вян гаворыцца ў трэцім Наўгародскім летапісу XI ст., і звязана гэта з імем полацкага князя Усяслава Брачыславіча «Чарадзея» (? — 1101). У 1066 г. князь захапіў і спаліў Ноўгарад, зняў і перавёз зва­ны ў Полацк «и колокола съима у Святыя Софии, и паникадило съима». У «Слове аб палку Ігаравым» таксама ўпамінаецца аб Усяславе і званах: «Ему рано к заутрени позвонят в колокола у Святой Софии в Полоцке, а он звон слышал в Киеве».
У XI — XIV стст. распаўсюджванне званоў не бы­ло такім масавым, як білаў. Званы былі прывазнымі, каштавалі дорага. Так, у летапісах, якія расказваюць аб падзеях XII ст., пра званы гаворыцца ў пер­шую чаргу як аб ваенных трафеях.
Часта званы гінулі ў час пажараў і міжусобных войнаў. Нельга забываць і пра тое, што Русь да канца XV ст. знаходзілася пад мангола-татарскім прыгнётам (1243—1480 гг.) — перыяд разрабавання тэрыторый усходніх славян. Да нашых дзён захаваліся толькі два старажытнарускія званы дамангольскага часу і рэшткі яшчэ 40 званоў. Памеры іх ад 30 см да 60 см. Іх падабенства з заходнімі званамі дазваляе сцвярджаць, што ў той час ва ўсіх хрысціянскіх краінах існаваў адзіны стандарт званоў.
Усеагульнае распаўсюджванне званоў на Русі пачынаецца ў паслямангольскі перыяд, асабліва з XVI ст. Званы становяцца часткай жыцця рускага народа, з узрастаннем магутнасці Маскоўскай дзяржавы расце і роля званоў, пашыраецца іх значэнне як сігнальнага інструмента. У Пскове і Ноўгарадзе загучалі вечавыя званы, мерныя і моцныя ўдары якіх збіралі народ на веча. У завіруху далека было чуваць гукі «дарожных званоў». У чар пажару ці нашэсця ворага гучалі набатныя і асадныя званы.
У XVII ст. на тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы пачынаецца будаўніцтва новых манастыроў, цэркваў, ствараецца моцная індустрыя па вырабу званоў, павялічваецца іх вага. Распаўсюджванне званоў па ўсёй Расійскай імперыі не мае аналагаў. Па коль­касці званоў Расія ўтрымлівала першанство ў параўнанні з іншымі краінамі. «Яе цэрквы багата забяспечаны званамі ўсялякага роду і памераў, у адной Маскве іх знаходзщца да 1700. Званіца Івана Вялікага мае ў чатырох ярусах 37 званоў», — пісаў у 1884 г. немец Генрых Ота ў кнізе «Званазнаўства».
У гісторыі сусветнага мастацтва адбылася надзвычайная з’ява. Руская дзяржава, якая пазней, чым іншыя краіны, пачала выкарыстоўваць званы, абышла ўсе дзяржавы ў ліцці званоў. У канцы XIX ст. рускія званы набылі сусветную вядомасць. На міжнародных выставах яны ўзнагароджваліся срэбранымі і залатымі медалямі.
У чым жа прычына такога размаху ў вырабе і распаўсюджванні званоў на Русі? Званы разносілі важныя звесткі грамадзянскага і царкоўнага жыцця, заклікалі да аб’яднання людзей. У моцных і ўрачыстых гуках званоў нібы ўвасобіўся дух народа, яго сіла, ідэалы; яны адлюстроўвалі пачуцці, рэлігійныя, этычныя і эмацыянальныя запатрабаванні людзей.
Рашаючым жа фактарам распаўсюджвання зва­ноў на Русі стала ўключэнне іх у царкоўны рытуал. Звон пачынае і заканчвае літургію, нібы напаўняючы царкву голасам Неба. Званы выкарыстоўваліся ў рэлігійных абрадах, гэтым тлумачацца адносіны да іх народа як да свяшчэнных атрыбутаў храма. Менавіта абрад, які выпрацаваны стагоддзямі, з’яўляецца магутным сродкам выхавання і аб’яднання людзей, стварае духоўную сувязь з продкамі.
Значную ролю ў распаўсюджванні званоў на Русі адыгралі геаграфічныя ўмовы. У Заходняй Еўропе з-за вялікай колькасці гарадскога насельніцтва забаранялася выкарыстоўваць звон у часы начнога адпачынку і абмяжоўвалася колькасць званоў пры кожнай царкве. На Русі пры значным аддаленні населеных пунктаў узнікла неабходнасць у імгненным і агульнадаступным спосабе апавяшчэння аб розных падзеях.
Шматлікія легенды аб званах сведчаць аб іх сацыяльнай значнасці. Такая сувязь званоў з жыццёвымі падзеямі выклікала ў свядомасці народа і асобыя адносіны да іх як да з’явы нацыянальнай куль­туры.

РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ЗВАНОЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.

Званы маюць сваю гісторыю развіцця і на тэры­торыі Беларусі. Гэты працэс звязаны са станаўленнем Полацкага княства. Як ужо адзначалася вышэй, у сярэдзіне XI ст. полацкі князь Усяслаў павесіў у Полацку першыя званы. З XII ст. у многіх гарадах Полацкага княства пачалі будавацца каменныя цэрквы (Барыса-Глебская ў Навагрудку, Благаве-шчанская ў Віцебску, храм у Тураве, Мінская замкавая царква і інш.), а пры іх званіцы.
Вялікую ролю адыгрывалі званы ў беларускіх гарадах, што атрымалі кіраванне паводле магдэбургскага права (Брэст — 1390 г., Камянец — да 1492 г., Полацк — 1498 г., Пінск — 1581 г.і шш.). Кожны горад атрымліваў вечавы звон, які вешаўся на гарадской ратушы.
У 1569 г., у адпаведнасці з Люблінскай уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. З гэтага часу пачынаюць сваю дзейнасць шматлікія каталіцкія ордэны, ўзводзяцца касцёлы і капліцы.
Званы былі абавязковым элементам літургічнай практыкі каталіцызму, але пры касцёле забаранялася мець больш чым адін звон, што супярэчыла традыцыям рэлігійных звычаяў беларусаў. Дамініканцы былі вымушаны дазволіць касцёлам праводзіць богаслужэнне з выкарыстаннем вялікай колькасці званоў, а ў святочныя дні званіць «ва ўсе званы».
Пасля заключэння Брэсцкай уніі ў 1596 г. на Беларусі было ўведзена уніяцтва. Пачаліся ганенні на праваслаўную веру і распаўсюджванне уніі. Гэта садзейнічала сутыкненням паміж праваслаунымі і уніятамі. Так, 12 лістапада 1623 г. жыхары Віцебска забілі уніяцкага епіскапа I. Кунцэвіча. Пакараннем гораду стала адмена прывілеяў, дадзеных магдэбургскім правам. З гарадской рату­шы быў зняты вечавы звон, а сама ратуша разбурана. Сучаснікі пісалі, калі з ратушы здымалі звон, навокал былі чутны цяжкія стогны і плач.
Шматлікія войны XVI — XVII стст. прынеслі разбурэнні на беларускую зямлю. Многія гарады і вёскі былі разрабаваны. Гэта датычыцца і касцёлаў, і цэркваў. Вялікі ўрон панеслі праваслаўныя цэрквы, якія не мелі сродкаў на пакупку царкоўнага начыння і званоў.
У XVIII ст. узмацніліся палітычныя і гандлёвыя сувязі з Расіяй. У гарадах з’явіліся майстры па ліццю званоў. Званы пачалі ліць у Полацку, Лагойску, Віцебску, Дзісне, Крычаве, Нясвіжы, Брэсце. Да нашых дзён захаваліся помнікі звонавага ліцця: Моладаўскі (1583 г.), Крычаўскі (1748 г.), Дзісненскія званы.
Пасля 2-га (1793 г.) і 3-га (1795 г.) падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была далучана да Расіі. З гэтага часу гісторыя развіцця званоў на Бе­ларусі звязана з гісторыяй Расіі.